Архіепіскап Арцемій адслужыў павячэр’е з чытаннем Вялікага канона ў Пакроўскім саборы

11 сакавіка 2019 года, у панядзелак першай сядміцы Вялікага посту, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адслужыў павячэр’е з чытаннем Вялікага канона Андрэя Крыцкага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.

Уладыку саслужылі настаяцель храма Георгій Рой, духаўнікі Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка, духавенства сабора. Па сканчэнні чытання канона было адслужана вялікае павячэр’е.

Мікалай БАЙДА