У Пакроўскім саборы адбылося паседжанне Прыходскага савета

6 сакавіка 2019 года ў класе нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылося рабочае паседжанне членаў Прыходскага савета. Настаяцель протаіерэй Георгій Рой абмеркаваў з духавенствам і супрацоўнікамі храма актуальныя пытанні службовага раскладу на перыяд Вялікага посту, планаў развіцця сацыяльнай службы і іншыя арганізацыйныя моманты.

У нарадзе прынялі ўдзел: протаіерэй Георгій Рой, протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Павел Касьпяровіч, іерэй Міхаіл Перац, іерэй Аляксей Саўко, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык, панамары і супрацоўнікі храма.

Мікалай БАЙДА