Псіхолаг Марына Філонік (Масква) сустрэлася са слухачамі міранскай багаслоўскай калегіі пры Пакроўскім саборы

28 лютага 2019 года ў класе нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна лектарам для слухачоў міранскай багаслоўскай калегіі імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, выступіла кіраўнік адукацыйнага праекта “Псіхалогія для Царквы” Марына Філонік.

На працягу вольнай размовы-лекцыі госця падзялілася з аўдыторыяй досведам сваёй працы з вернікамі і адказала на пытанні.

Раней, днём, адбылася лекцыя для духавенства Гродзенскай епархіі “Псіхалогія для пастыраў”.

Марына Філонік – псіхолаг; сертыфікаваны псіхатэрапеўт, выкладчык, супервізар і член-сузаснавальнік Асацыяцыі псіхатарэпіі разумення; выкладчык РПУ імя Іаана Багаслова; супервізар і лектар псіхалагічнай службы храма Касьмы і Даміяна ў Шубіне. Лектар партала “Предание.Ру”, вядоўца праграмы “Пункт апоры” на канале “Спас” (2011-2013), аўтар каля 70 навуковых і навукова-практычных публікацый, у тым ліку па хрысціянскай псіхалогіі. Вядоўца штодзённай евангельскай групы.

Мікалай БАЙДА​