Архіепіскап Арцемій сустрэўся са слухачамі міранскай багаслоўскай калегіі пры Пакроўскім саборы

13 лютага 2019 года высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі сустрэўся са слухачамі міранскай багаслоўскай калегіі імя архімандрыта Лявонція (Карповіча). У часе размовы, якая адбылася ў класе нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, уладыка падзяліўся сваім досведам і роздумамі пра асаблівасці ўцаркаўлення, пра малітву, пакаянне, парэкамендаваў карысную для чытання літаратуру і адказаў на пытанні.

Асноўнай задачай курсаў уладыка назваў Богапазнанне і параіў малітоўна прасіць у Госпада дапамогі ў разуменні Евангелля.

Николай БАЙДА