Народны спеў на Літургіі ў храме

Слова “Літургія” ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае “агульная справа”. У служэнні Літургіі ўдзельнічаюць усе прысутныя на набажэнстве людзі: клірыкі – служэннем, хор – спевамі, прыхаджане – малітвай. Па благаславенні настаяцеля Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна протаіерэя Георгія Роя ўсе прыхаджане заклікаюцца да ўзмоцненага ўдзелу ў служэнні нашай набажэнскай агульнай справы. Каб кожны чалавек мог выразіць сваю малітву не толькі ў думках, але і вусна, з 2 жніўня на нядзельных ранніх літургіях уводзіцца народны спеў. На ютуб-канале Пакроўскага сабора ўсім ахвотным будуць прапанаваныя ўзоры песнаспеваў для выканання за набажэнствам.

Няварта таксама забываць пра 28-ю главу Тыпікона, якая забараняе бясчынныя крыкі ў храме, і заўсёды прытрымлівацца ўказання святога апостала Паўла аб тым, што “ўсё павінна быць добрапрыстойна і чынна” (1 Кар. ХІV, 40). Адпаведна, наш спеў не павінен раздражняць бліжніх, а наадварот аказваць ім дапамогу ў праслаўленні Бога адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам.

Глядзіце навіны сабора на  www.youtube.com/c/СвятаПакроўскісаборГродна.