Архіепіскап Арцемій узначаліў богаслужэнні Вялікага Пятка ў Пакроўскім саборы

6 красавіка 2018 года, у Вялікі Пяток, дзень ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў богаслужэнні ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Уладыку саслужылі духаўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства храма.

"Духовные беседы" - Благовещение Пресвятой Богородицы

"Духовные беседы" - совместный проект Гродненской епархии и ТРВК "Гродно Плюс". В этом выпуске священник Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно протоиерей Владимир Петручик рассказывает о смысле праздника Благовещение Пресвятой Богородицы.

У Вялікі чацвер архіепіскап Арцемій узначаліў літургію ў кафедральным саборы Гродна

5 красавіка 2018 года, у Вялікі чацвер, дзень Успаміна Апошняй Вячэры, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, адслужыў літургію сьвц. Васіля Вялікага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.

Паломніцтва моладзевага брацтва Пакроўскага сабора ў Мураванку

31 сакавіка 2018 года, у Лазараву суботу, невялікая група выхаванцаў нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна - хлопцы-панамары і дзяўчаты з моладзевага хору, пабывалі ў паломніцтве. У паездцы рабят суправаджалі духоўнік нядзельнай школы іерэй Аляксей Саўко і кіраўнік хору матушка Лізавета Айкян.

У дзень Уваходу Гасподняга ў Іерусалім архіепіскап Арцемій узначаліў літургію ў кафедральным саборы горада Гродна + пропаведзь

1 красавіка 2018 года, у Нядзелю 6-ю Вялікага посту (ваій) і свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі ўзначаліў літургію свяціцеля Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.

"Духовные беседы" - Вход Господень в Иерусалим (Вербное воскресенье)

"Духовные беседы" - совместный проект Гродненской епархии и ТРВК "Гродно Плюс". В этом выпуске священник Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно протоиерей Владимир Петручик рассказывает о смысле праздника Входа Господня в Иерусалим.

Напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Iерусалім архіепіскап Арцемій здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Гродна

В канун праздника Входа Господня в Иерусалим архиепископ Артемий совершил всенощное бдение в кафедральном соборе Гродно

31 сакавіка 2018 года, напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Iерусалім, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой, протаіерэй Уладзімір Петручик, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык. Пасля паліелея адбыўся чын асвячэння ваій.

Літургію раней-асвячоных Дароў з місіянерскімі каментарамі здзейснілі для нядзельнай школы Пакроўскага сабора

30 сакавіка 2018 года, у пятніцу 6-й сядміцы Вялікага посту, па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, для настаўнікаў і вучняў Нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора была здзейснена Літургія раней-асвячоных Дароў з каментарамі.

Маладзёжнае брацтва Пакроўскага сабора рыхтуецца да Вербнай нядзелі

Свята-Сафійскае маладзёжнае брацтва Пакроўскага сабора горада Гродна актыўна рыхтуецца да свята Увахода Гасподняга ў Ерусалім (Вербная нядзеля, Вербніца). Некалькі дзён запар братчыкі выязджалі за горад для нарэзкі вярбы. Кожны вечар з панядзелка па сераду маладыя людзі ўпрыгожвалі сімвалічныя вербачкі.

З0 сакавіка 2018 года брацтва наведалі насельнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ленінскага раёна горада Гродна. Гэтая сустрэча напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Ерусалім стала ўжо добрай традыцыяй.

Проповедь на Пассии 25 марта 2018

25 марта 2018 года последнюю в этом Великом посту Пассию в Свято-Покровском кафедральном соборе города Гродно возглавил  протоиерей Владимир Борисевич, в сослужении настоятеля и духовенства храма. После чтения 18 и 19 глав Евангелия от Иоанна о. Владимир произнес проповедь.

Страницы

Подписка на Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS