Заняткі ва ўніверсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Пакроўскім саборы распачаліся сустрэчай "Духоўныя асновы праваслаўнай сям'і"

30 верасня 2018 года пасля Бажэственнай літургіі ў Свята-Вольгінскай царкве, калі вучні прыходскай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага собра горада Гродна пайшлі на заняткі, прыхажане-бацькі сабраліся ў актавай зале. Адмыслова, што першая адукацыйная сустрэча ва ўніверсітэце сямейных ведаў «Радзіна» адбылася ў дзень памяці  святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі.

Клірык сабора, лекар, шматдзетны бацька і духаўнік братэрства цвярозасці "Пакроўскае" іерэй Міхаіл Перац пазнаёміў слухачоў з мэтамі, зместам, выкладчыкамі, раскладам лекцый сямейнага ўниверсітэта і пагутарыў на тэму "Духоўныя асновы праваслаўнай сям'і".

За тэмамі маючых адбыцца лекцый і мерапрыемстваў універсітэта "Радзіна" сочыце ў рубрыцы Анонсы на нашым сайце.

Нагадаем, што слухачамі курсаў могуць стаць не толькі бацькі і родныя вучняў нядзельнай школы сабора але і ўсе, хто зацікаўлены ў духоўным развіцці і збліжэнні праваслаўных сем'яў .

Мікалай БАЙДА