Новыя кнігі прадставілі ў бібліятэцы Пакроўскага сабора

13 траўня 2018 года ў бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прайшла прэзентацыя новых літаратурных паступленняў. Чытачам былі прадстаўлены: як даследчыя працы вядомых багасловаў і гісторыкаў, так і мастацкія праваслаўныя творы.

У ходзе прэзентацыі дырэктар бібліятэкі, іпадыякан Аляксандр Цыбульскі, пазнаёміў прысутных з новымі выданнямі, адзначыўшы важнасць кожнай кнігі і падзяліўшыся сваімі рэкамендацыямі. Не забыліся і пра самых юных чытачах, для іх таксама была падрыхтавана новая літаратура.

Аляксандр ЦЫБУЛЬСКІ, Фота: Мікалай БАЙДА

Кантакты: 8(0152) 96-91-22  Група вКонтакте