Дзень Перамогі ўшанавалі ў Нядзельнай школе Пакроўскага собора

9 траўня 2018 года у Вольгінскам храме навучэнцы старэйшага класа нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора разам з духаўніком іерэем Аляксеем Саўко супольнай малітвай ушанавалі памяць воінаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.

Пасля памінальнай літыі па ўсіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне святар Аляксей звярнуўся да прысутных са словам, у якім падкрэсліў, што маладое пакаленне не павінна забываць сваіх суайчыннікаў, якія аддалі сваё жыццё за родную зямлю і бліжнім. Іх подзвіг бессмяротны - несмяротны ў вачах Божых і ў людской памяці. Услаўляючы пераможцаў, мы не толькі аддаем даніну іх памяці, але і сцвярджаем вялікі хрысціянскі прынцып: «Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за бліжняга свайго». (Ян. 15, 13).

Пасля малітвы ўсе адправіліся за горад, для ўдзелу ў займальнай каманднай гульні «лазертаг» на свежым паветры. І хай гэта была ўсяго толькі гульня, але яна магчыма дапамагла зразумець трагедыю вайны, а таксама ацаніць подзвіг і заслугі ўсіх, хто прынёс перамогу ў 1945 годзе.

Іерэй Аляксей САЎКО