Велікодны канцэрт для насельнікаў дома-інтэрната ў Верцялішках падрыхтавала моладзевае братэрства Пакроўскага сабора

6 траўня 2018 года моладзь Свята-Сафійскага братэрства на чале з духаўніком, клірыкам Пакроўскага сабора горада Гродна іерэем Аляксеем Саўко наведалі з велікодным канцэртам псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у а. г. Верцялішкі.

 

Падрыхтоўка доўжылася доўга і ўпарта, хацелася як мага больш расказаць пра радасць Уваскрасення Хрыстовага... І вось мы ўжо выходзім на фінальную песню канцэрта. Зала заліта апладысментамі, хтосьці падпявае нам, хтосьці проста крычыць "малайцы".

Ўсмешкі гледачоў даказалі нам, што выступленне ўдалося і мэта дасягнута! Спадзяемся, што добрая традыцыя падобных канцэртаў будзе жыць яшчэ доўга. Выратуй Гасподзь ўсіх удзельнікаў і памочнікаў.

Яўгенія АЛІЛУЕВА