Майстар-клас "Абраз вачыма іканапісца" для вучняў школы №20 правяла кіраўнік іканапіснай студыі Пакроўскага сабора

 

10 красавіка 2018 года майстар-клас "Абраз вачыма іканапісца" для вучняў 1-3 класаў школы №20 горада Гродна правяла кіраўнік іканапіснай студыі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Дар'я Пестунова. Падчас сустрэчы дзеці пад кіраўніцтвам настаўніка не толькі пазнаёміліся з інструментамі і матэрыяламі для стварэння абразоў, але і самі прынялі ўдзел у творчым працэсе.

Мікалай БАЙДА, фота Людміла ДРАМКОВА