Архіепіскап Арцемій узначаліў богаслужэнні Вялікага Пятка ў Пакроўскім саборы

6 красавіка 2018 года, у Вялікі Пяток, дзень ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў богаслужэнні ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Уладыку саслужылі духаўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства храма.

Падчас вячэрні з чынам вынасу плашчаніцы Уладыка звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення:

Тэкст пропаведзі - Слова архiепiскапа Арцемiя перад Плашчаніцай

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.

7 красавіка Вялікая Субота, у Пакроўскім саборы:

  • 8.30. – споведзь, Бажэственная Літургія.
  • АСВЯЧЭННЕ ПАСХАЛЬНЫХ КУЛІЧЭЙ ДА 20:00
  • 22.00 - 23.30 СПОВЕДЗЬ

Мікалай БАЙДА

ВЕЛИКИЙ ПЯТОК СТРАСТНОЙ СЕДМИЦЫ ВЕЛИКОГО ПОСТА