Са "Скарбамі царкоўнай бібліятэкі" вучняў школы №20 пазнаёміў загадчык бібліятэкі Пакроўскага сабора

13 красавіка 2018 году загадчык бібліятэкі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна іпадыякан Аляксандр Цыбульскі па запрашэнні адміністрацыі школы №20 арганізаваў для вучняў 3-4 класаў выставу праваслаўнай літаратуры «Скарбы царкоўнай бібліятэкі".<--break->

У ходзе сустрэчы дзеці пазнаёміліся з унікальнымі выданнямі з фонду бібліятэкі сабора і сучаснай літаратурай карыснай для юных чытачоў.

Мікалай БАЙДА, фота Людміла ДРАМКОВА