Пакроўскі сабор прадстаўляе праект “Таінства” Фільм 1-ы: “Хрышчэнне”

У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна быў падрыхтаваны фільм-дапаможнік пра сэнс і змест таінства хрышчэння. Фільм прызначаны для выкарыстання пры правядзенні падрыхтоўчых катэхізічных размоў для людзей, якія рыхтуюцца прыняць таінства Хрышчэння і для хросных бацькоў.

На дадзены момант працягваецца праект стварэння цыклу тэматычных фільмаў, прысвечаных усім царкоўным таінствам. Відэапраект прапануе раскрыццё гісторыі сэнсу і зместу таінстваў Царквы ў нагляднай і даступнай для разумення сучасным чалавекам форме.

Аўтар ідэі – святар Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык.

Глядзіце навіны жыцця сабора на нашым канале YouTube

Свято-Покровский кафедральный собор Гродно, Крестильня